Некалькі соцень расіян, якія жывуць ва Украіне, спалілі свае пашпарты РФ

Некалькі соцень расіян, якія жывуць ва Украіне, спалілі свае пашпарты РФ. Такім чынам яны пратэстуюць супраць агрэсіі Расіі супраць Украіны, паведамляе Дзяржаўнае бюро расследаванняў. Яно пасля пачатку вайны займаецца "сістэмнай праверкай" грамадзян Расіі на іх магчымую датычнасць да дыверсійна-разведвальных групаў. Падкрэсліваецца, што "пераважная большасць расіян, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны, асуджваюць агрэсію і адмяжоўваюцца ад злачынных дзеянняў сваіх суайчыннікаў".

Сярод расіян з'яўляецца ўсё больш жадаючых атрымаць украінскі пашпарт. А некаторыя грамадзяне Расіі ваююць на баку Украіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.