Недзяржаўную "Газету Слонімскую" выселілі з памяшкання

Прычынай называюцца прэтэнзіі пажарнай інспекцыі. Паводле рэдактара "Газеты Слонімскай" Віктара Валадашчука, адміністрацыя рынку "Косаўскі" зачыніла ўваход на другі паверх яшчэ 31 снежня пасля абеду. Супрацоўнікі рэдакцыі нават не мелі магчымасці забраць свае рэчы. Пярэбары адбыліся толькі пасля навагодніх святаў, перадае Радыё "Свабода".



Дарэчы, у гэтым жа будынку з памяшкання выселілі і лекара Івана Шэгу, кіраўніка раённай арганізацыі БНФ. Нядаўна ён адчыніў недзяржаўную інфармацыйна-кансультацыйную ўстанову "Шэгамедкансульт".



У каментары на сайце "Газеты Слонімскай" адзначана, што пажарная інспекцыя не мела прэтэнзіяў да памяшкання, пакуль не з'явілася ўстанова Шэгі. Сам лекар рэчаў з офісу дагэтуль не забіраў і хоча судзіцца з адміністрацыяй рынку "Косаўскі", бо дамову на арэнду памяшкання заключаў на тры гады.



Фота — gs.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі