Нецвярозая кіроўца пратараніла аўто, падоранае пляменніцы

28-гадовая мінчанка  адзначала свае народзіны. Бацькі падаравалі ёй аўтамабіль”Опель”. Удзельнікі ўрачыстасцяў прыпаркавалі яго ля жылога дому і пайшлі адзначаць свята.



Пазней туды пад’ехала на аўтамабілі BMW цётка імянінніцы. Па словах жанчыны, яна нахілілася ў часе руху, бо нешта трапіла ёй пад ногі. Затым кіроўца ўзняла галаву і ўбачыла перад сваёй машынай прыпаркаванае аўто. Яна пераблытала педалі кіравання і замест таго, каб спыніцца, літаральна ўвагнала машыну ў дом. Будынак асаблівых пашкоджанняў не атрымаў, а вось “Опель” разбіўся ўшчэнт.



У працэсе разбіральніцтва выявілася, што кіроўца BMW мела 1,5 праміле алкаголю ў крыві. Вядзецца далейшае разбіральніцтва. Пакуль невядома, ці будзе падаваць пазоў у суд імянінніца і яе сваякі, перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі