“Неадпаведныя ўмовы” ў лякарнях санстанцыі знаходзяць па плане?
2 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску намесніца міністра аховы здароўя, галоўны санітарны лекар Беларусі Валянціна Качан заявіла, што ўсе лякарні, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням, будуць зачыненыя. Але ўжо на наступны дзень у Міністэрстве аховы здароўя Еўрарадыё ўпэўнілі, што журналісты няправільна зразумелі тое, што мела на ўвазе чыноўніца. Нагадаем, намесніца міністра выказала меркаванне, што для сістэмы медабслугоўвання лепш, калі лякарняў будзе менш, але лячэнне там будзе забяспечана на сучасным узроўні. Але як упэўніла Еўрарадыё выканаўца абавязкаў кіраўніка прэс-службы Міністэрства аховы здароўя Вольга Бартман, намесніца мінстра ні ў якім разе не мела на ўвазе, што лякарні і фельчарскія пункты будуць ліквідаваць. Нават калі яны “не адпавядаюць сучасным патрабаванням”. Гаворка нібыта ішла пра часовае закрыццё для правядзення рэканструкцыі і давядзення медыцынскіх устаноў да ладу.
Вольга Бартман: “Гэта інфармацыя была дадзена на прэс-канферэнцыі з таго пункту погляду, што нашы арганізацыі аховы здароўя павінны адпавядаць санітарным нормам і правілам. І, адпаведна, там, дзе яны не адпавядаюць, выносяць пастанову альбо аб прыпыненні дзейнасці, альбо аб закрыцці, калі там сур’ёзныя недахопы, да іх выпраўлення. Гэты ніякім чынам не азначае, што будуць зачыняцца ўсе лякарні. Тым больш, што заўсёды аналізуецца, наколькі ў іх ёсць запатрабаванасць”.
Па яе словах, такая праца па выяўленні медыцынскіх устаноў з “не адпаведнымі сучасным патрабаванням” умовамі ідзе пастаянна. Супрацоўнікі цэнтраў гігіены і эпідэміялогіі праводзяць рэйды і выносяць пастановы.
Праўда, пасля таго, як Еўрарадыё нагадала прыведзены намміністра прыклад закрыцця інфекцыйнага аддзялення ў Шаркаўшчынскай цэнтральнай раённай лякарні і пераносе яго за 50 кіламетраў у Глыбокае, прызнала, што і такія выпадкі здараюцца. Але назваць, колькі такіх “пераносаў” было, да прыкладу летась, адмовілася.
Вольга Бартман: “Мне цяжка сказаць. Вы разумееце, вы задаяце такія пытанні, якіх шмат прыходзіць, і яны датычаць розных вобласцяў. Калі вам патрэбныя дакладныя дадзеныя, напішыце запыт -- і вам падлічаць і адкажуць”.
Еўрарадыё пацікавілася, ці валодае Міністэрства аховы здароўя фінансавымі магчымасцямі для правядзення рэканструкцыі ва ўсіх лякарнях, дзе знайшлі недахопы. Па словах прадстаўніка міністэрства, грошы ў іх на гэта ёсць.
Вольга Бартман: “Безумоўна, у нас жа рэканструкцыі адбываюцца ў адпаведнасці з планам. Таму і фінансы, якія закладзеныя на гэтыя мерапрыемствы, разлічваюцца загадзя і ўносяцца ў бюджэт, які выдзяляюць на ахову здароўя”.
Як вядома, бюджэт складаюць загадзя і на год наперад. Атрымліваецца, што там павінна быць дакладна прапісана, і колькі лякарняў будзе адрамантавана, і колькі грошай на гэта пойдзе. Такім чынам, альбо ў санстанцыяў таксама ёсць план, у якім прапісана, колькі ім неабходна знайсці медыцынскіх устаноў, што “не адпавядаюць сучасным патрабаванням”, альбо такія ўстановы будуць стаяць зачыненыя да таго часу, пакуль не дойдзе іх чарга быць унесенымі ў бюджэт на наступны год.
Нічога ўцямнага адказаць наконт супадзення планаў па рэканструкцыі і выяўлення “неадпаведнасцяў” супрацоўнікамі санстанцыяў, выканаўца абавязкаў кіраўніка прэс-службы не здолела. Але ўпэўніла, што нават там, дзе лякарні “часова” зачыняюцца, робіцца ўсё магчымае для аказання насельніцтву медыцынскай дапамогі. Нават, нібыта, на самым высокім узроўні.
Вольга Бартман: “Я хачу вас упэўніць, што такія прыпыненні альбо калі там нешта не адпавядае, яны заўсёды рабяцца з аглядкай на тое, каб была магчымасць аказання даступнай і якаснай медыцынскай дапамогі насельніцтву таго раёна, дзе гэта адбываецца”.