Вы тут

"Не здымайце нас": як Еўрарадыё працавала над лангрыдам пра бежанцаў з Чачні

Журналістка размаўляе з героямі матэрыялу каля лагера ў Бяла-Падлясцы / Раман Пратасевіч

27 чэрвеня на Еўрарадыё выйшаў лангрыд "Спроба не хвароба: як бежанцы з Чачні штурмуюць польскую мяжу ў Брэсце". Яго аўтары Настасся Бойка і Міхась Ільін тры дні правялі бок у бок з людзьмі, якія бягуць з каўказскага рэгіёна.

Хто яны і што прымусіла іх пакінуць родны дом? Усё тое, што не ўвайшло ў выніковы тэкст, — у сённяшнім эфіры!

Глядзіце стрымы ў сацсетках: ВК, FB, OK, YouTube.