Вы тут

Не выйшаў з Акрэсціна Аляксандр Лойка — муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай

Аляксандр Лойка і Ірына Слаўнікава 

Не выйшаў на волю з ізалятара ў мінскім завулку Акрэсціна Аляксандр Лойка — муж журналісткі Ірыны Слаўнікавай. Яго мусілі вызваліць з ЦІП у 12:05 28 лістапада, але гэтага не адбылося.

Прычыны пакуль невядомыя. Імаверна, Лойку перазатрымалі і трэці раз запар будуць судзіць за "адміністрацыйнае правапарушэнне".

30 кастрычніка Аляксандра Лойку і Ірыну Слаўнікаву затрымалі ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск", калі яны вярталіся з адпачынку. Першы раз  іх асудзілі на 15 сутак за захоўванне на старонцы Facebook матэрыялаў, якія былі прызнаныя "экстрэмісцкімі". Верагодна, гаворка ішла пра рэпосты артыкулаў і відэа тэлеканала "Белсат".

Але пасля першых 15 сутак пара не выйшла на волю. Ірыну і Аляксандра перазатрымалі. І на гэты раз абвінавацілі у дробным хуліганстве. А пасля 30 сутак на Акрэсціна Ірына Слаўнікава стала падазраванай паводле 342 артыкула Крымінальнага кодэксу ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак або актыўны удзел у іх").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.