Не цісніце на іншадумцаў — выкладчыкі БДТУ звярнуліся да кіраўніцтва ВНУ

Сядзячая забастоўка каля БДТУ / t.me/studenty2020​
Сядзячая забастоўка каля БДТУ / t.me/studenty2020​

Выкладчыкі і іншыя работнікі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта звярнуліся з адкрытым лістом да адміністрацыі ВНУ.

У лісце гаворка ідзе пра "ціск на студэнтаў і супрацоўнікаў вышэйшых навучальных устаноў і іншых арганізацый Рэспублікі Беларусь, якія маюць альтэрнатыўныя погляды на стан спраў і перспектывы развіцця краіны". На думку аўтараў звароту, такія дзеянні вядуць да росту напружанасці і робяць немагчымай эфектыўную працу. Ліст апублікаваны ў тэлеграм-канале "Салідарны БДТУ".

Выкладчыкі і супрацоўнікі ўніверсітэта, якія падпісаліся пад зваротам, заклікаюць кіраўніцтва ВНУ "не звяртацца да практыкі, якая парушае канстытуцыйныя правы работнікаў і студэнтаў універсітэта як грамадзян Рэспублікі Беларусь".

Калі адміністрацыя адмовіцца ад палітыкі звальненняў і адлічэнняў, то аўтары звароту гатовыя са свайго боку гарантаваць "усебаковую падтрымку кіраўніцтву ўніверсітэта".

Паводле звестак "Салідарнага БДТУ", пад зваротам падпісалася больш за 200 чалавек.

Не давите на инакомыслящих — преподаватели БГТУ обратились к руководству вуза

Студэнты БДТУ актыўна ўдзельнічаюць у пратэстным руху. У верасні далучаліся да сядзячых забастовак, якія праходзілі ў многіх ВНУ краіны. Цяпер таксама ўдзельнічаюць у акцыях салідарнасці і вулічных пратэстах. Пасля апошняга нядзельнага маршу на Акрэсціна апынуўся намеснік дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій БДТУ Раман Азарчык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі