Вы тут

"Не ад вуліцы, не ад мікрараёна": дэпутат пра рэгістрацыю дэлегатаў на УНС

Еўрарадыё

На VI Усебеларускі народны сход трапляюць у асноўным дэпутаты мясцовых саветаў, якія былі абраныя ў 2018 годзе. Зарэгістравацца звычайнаму чалавеку, падобна, не так проста.

Пра гэта ў праграме "Дыялог у жывым эфіры" тэлеканала "Мазыр" расказала дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад 42 Мазырскай акругі Валянціна Назаранка.

На пытанне, ці можа зарэгістравацца кандыдат ад народа — ці ёсць магчымасць напісаць заяву або нейкі іншы спосаб, — яна адказала:

— Кандыдат ад народа — гэта ж і працоўныя калектывы і грамадскія арганізацыі. Складана адказаць. Як ад народа? Ад нейкай арганізацыі павінен быць, а не ад вуліцы, не ад мікрараёна.

Па словах Валянціны Назаранка, у прыярытэце дэпутаты мясцовых саветаў. Пра гэта заявіў і кіраўнік рабочай групы па падрыхтоўцы сходу, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Андрэй Кунцэвіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.