Вы тут

Названыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы

Нобелеўскую прэмію па фізіцы атрымалі трое навукоўцаў / www.chicagobooth.edu

Лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па фізіцы 2021 года сталі Джорджыа Парызі, Клаўс Хасэльман і Сюкура Манабе, паведамляе Нобелеўскі камітэт. Прэмія ўручаная за "наватарскі ўклад у нашае разуменне складаных фізічных сістэм".

Манабе і Хасэльман атрымаюць адну частку прэміі — "за фізічнае мадэляванне клімату Зямлі, колькаснай ацэнкі зменлівасці і надзейнага прагназавання глабальнага пацяплення".

Парызі атрымаў другую частку прэмі — "за адкрыццё ўзаемадзеяння беспарадку і флуктуацый у фізічных сістэмах ад атамаў да планетарных маштабаў".

4 кастрычніка адкрыўся Нобелеўскі тыдзень. Як паведамляла Еўрарадыё, лаўрэатамі Нобелеўскай прэміі па медыцыне і фізіялогіі ў 2021 годзе сталі даследчыкі з ЗША Дэвід Джуліус і Ардэм Патапуцян. Прэмію прысудзілі за "адкрыццё рэцэптараў тэмпературы і тактыльных рэцэптараў".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.