Вы тут

Названыя 16 відаў спорту, якія будуць у праграме Еўрапейскіх гульняў-2019

Фота: БЕЛТА

Названыя 16 відаў спорту, якія будуць у праграме II Еўрапейскіх гульняў (яны, як вядома, пройдуць у Мінску ў 2019 годзе). У эфіры праграмы “Арэна” на тэлеканале “Беларусь 1” іх пералічыў першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Максім Рыжанкоў.

“Ёсць дамоўленасць па гімнастыцы (спартыўнай, мастацкай, акрабатыцы), па трох відах барацьбы, дзюдо, самба, па веславанні на байдарках, настольным тэнісе. Найхутчэй будзе бандмінтон, стэндавая і кулявая стральба. З гульнявых відаў спорту будзе баскетбол “3 на 3”, пляжны валейбол, пляжны футбол”, — цытуе словы Рыжанкова pressball.by.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)