Названы самы лепшы спосаб кінуць курыць

Названы самы лепшы спосаб кінуць курыць

Названы самы лепшы спосаб кінуць курыць. Амерыканскія навукоўцы прыйшлі да высновы, што ў барацьбе з курэннем найбольш эфектыўнае грашовае ўзнагароджанне. Яны правялі даследаванне, у якім паўдзельнічалі каля шасці тысяч чалавек. Добраахотнікаў падзялілі на групы, у кожнай з якіх прапаноўваліся свае спосабы пазбаўлення ад шкоднай звычкі. Як піша сайт ria.ru, адных людзей інфармавалі пра карысць здаровага ладу жыцця, іншым прапаноўвалі выкарыстоўваць нікатынавыя пластыры ці электронныя цыгарэты. Удзельнікам адной з груп паабяцалі заплаціць 600 долараў за адмаўленне ад курэння на працягу шасці месяцаў.

Найлепшыя вынікі паказалі ўдзельнікі даследавання, якім прапанавалі грошы. Навукоўцы заявілі, што традыцыйныя спосабы пазбаўлення ад нікатынавай залежнасці — неэфектыўныя. А фінансавае ўзнагароджанне можа стаць самым танным і эфектыўным спосабам, лічаць яны.

Названы самы лепшы спосаб кінуць курыць
Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі