Вы тут

"Кодэкс не прадугледжвае". Чаму назіральніку на выбарах забаранілі піць гарбату

Адказ чыноўніка назіральніку

"Права назіральніка прымаць ежу і піць гарбату пры назіранні на выбарчым участку гэты артыкул Выбарчага кодэкса не прадугледжвае. Таксама паведамляем, што 17 лістапада 2019 г. з 8:00 да 20:00 у будынках, дзе размяшчаліся выбарчыя ўчасткі, быў арганізаваны гандаль харчовымі таварамі і пункты грамадскага харчавання".

Так намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска Віталь Брэль адказаў на скаргу назіральніка Берга.

Назіральнік скардзіўся на здарэнне, якое адбылося 16 лістапада падчас назірання датэрміновага галасавання на выбарах. У 17:00 ён дастаў тэрмас з гарбатай і канапку. Старшыня выбарчай камісіі запатрабавала, каб ён пакінуў участак. Сваё патрабаванне яна абгрунтавала так: "Гэта не сталовая". 

Берг прасіў паведаміць, ці мае назіральнік права есці і піць гарбату на ўчастку. Паводле чыноўнікаў — не мае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.