Найлепшы гол тура футбольнага чэмпіянату Беларусі забіў паўабаронца "Смалявічаў"

Найлепшы гол тура футбольнага чэмпіянату Беларусі забіў паўабаронца "Смалявічаў"

Па выніках галасавання заўзятараў найлепшым голам 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе прызнаны трапны ўдар паўабаронцы "Смалявічаў" 24-гадовага Анатоля Макарава, паведамляе прэс-служба АБФФ. Гэта яго першы гол у сезоне. Праўда, у выніку той матч каманда Макарава прайграла "Тарпеда-БелАЗ" — 1:2.

У першынстве лідыруе БАТЭ — 25 ачкоў, у "Энергетыка-БДУ" — 22, "Тарпеда-БелАЗ" і "Шахцёр" набралі па 21 ачку. 12-ы тур распачнецца 5 чэрвеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі