Навукоўцы назвалі самыя карысныя для здароўя віды спорту

Навукоўцы назвалі самыя карысныя для здароўя віды спорту

Навукоўцы назвалі самыя карысныя для здароўя віды спорту. Гэта — плаванне, аэробіка, тэніс, веласпорт. Група аўстралійскіх навукоўцаў апублікавалі вынікі даследавання на гэтую тэму. Як інфармуе British Journal of Sports Medicine, яны вывучалі дадзеныя, якія на працягу 12 гадоў збіралі пра крыху больш за 80 тысяч пенсіянераў-аматараў спорту сацыяльныя службы Вялікабрытаніі і Аўстраліі. Мэтай было высветліць, ці ўплываюць інтэнсіўныя фізічныя нагрузкі на працягласць жыцця і схільнасць да хваробаў.

Навукоўцы заяўляюць, што заняткі тэнісам зніжаюць верагоднасць заўчаснай смерці на 47%, заняткі плаваннем ці аэробікай — на 27-28%, веласпортам — на 15%. А вось футбол, бег, цяжкая атлетыка на працягласць жыцця і верагоднасць смерці з-за праблем са здароўем ніяк не ўплываюць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі