Навошта мінскі выкладчык падаў у суд на Мінадукацыі?

Навошта мінскі выкладчык падаў у суд на Мінадукацыі?

У пятніцу, 26 ліпеня, выкладчык Сяргей Альшэўскі падаў скаргу ў суд Маскоўскага раёна Мінска на службовых асоб Міністэрства адукацыі. Прычынай стала нежаданне Мінадукацыі вырашаць праблему перапоўненасці класаў. Так, у патрабаваннях Кодэкса аб адукацыі прапісана, што напаўняльнасць класаў у гімназіях не павінна перавышаць 20 чалавек. Але ў рэальнасці практычна паўсюль колькасць вучняў значна перавышае гэтую лічбу. І Мінадукацыі нічога не робіць, лічыць Альшэўскі, каб выправіць сітуацыю.

Ці сапраўды Мінадукацыі вінаватае ў тым, што не вырашаецца праблема перапоўненасці класаў? Ці можна гэту праблему вырашыць з дапамогай судовага разбору? Як сітуацыя з перапоўненымі класамі адбіваецца на ўзроўні беларускай адукацыі?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае выкладчык, кіраўнік праекта “Народны падручнік” Сяргей Альшэўскі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі