NАТО рыхтуецца да надзвычайных сітуацый падчас мінскага чэмпіянату

Як адзначае interfax.by, у штабных вучэннях удзельнічалі эксперты дзяржаў–сяброў NАТО, краін Савета Еўраатлантычнага партнёрства, а таксама Міжнароднага сакратарыята NАТО. У іх адпрацоўваліся магчымыя варыянты рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, якія могуць з'явіцца падчас буйных спартовых і масавых мерапрыемстваў.



Ад Беларусі ў мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя, куды ўваходзілі прадстаўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, Міністэрствы замежных спраў, Міністэрства аховы здароўя.



Таксама беларуская дэлегацыя абмеркавала з прадстаўнікамі Міжнароднага сакратарыята NАТО пытанні практычнага ўзаемадзеяння ў сферы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый у 2014 годзе.



Фота — iranreview.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі