Вы тут

Настаўніцу, якая выходзіла на пратэсты, звольнілі за "амаральны ўчынак"

Настаўніцу з Белаазёрска звольнілі з фармулёўкай "амаральны ўчынак" / twitter.com/Zlydzen

У Белаазёрску настаўніцу сярэдняй школы, якая ўдзельнічала ў вулічных акцыях пратэсту, звольнілі з працы. Пра гэта ў сацсетках напісаў вядомы брэцкі журналіст Максім Хлябец.

Пры гэтым у працоўнай кніжцы прычына звальнення абазначаная так: "здзяйсненне работнікам, які выконвае выхаваўчыя функцыі, амаральнага ўчынку, несумяшчальнага з працягам вочнай работы"

Паводле некаторых звестак, настаўніцу затрымлівалі за чаяванне на плошчы. 

Дарэчы, запіс перад звальненнем у працоўнай кніжцы сведчыць, што ў 2017 годзе настаўніца пацвердзіла вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.