Настаўніца фізікі распавяла, як яе прымушалі зняць Ньютона і павесіць Лукашэнку

Настаўніца фізікі распавяла, як яе прымушалі зняць Ньютона і павесіць Лукашэнку

25 жніўня ля Міністэрства адукацыі на вуліцы Савецкай у Мінску пратэстуюць настаўнікі, нязгодныя з тым, што адбываецца ў краіне. Фармальная нагода — словы Аляксандра Лукашэнкі пра тое, што ў школе не мусяць выкладаць людзі, нязгодныя з ідэалогіяй беларускай дзяржавы.

На пятачку перад ганкам міністэрства сабралася блізу 500 чалавек. Тут і настаўнікі, і тыя, хто ўжо не выкладае, але прыйшоў падтрымаць калег. Былая настаўніца фізікі распавяла Еўрарадыё, як яе прымушалі зняць Ньютона і павесіць Лукашэнку.

"Чаму ў кабінеце фізікі павінен быў вісець партрэт чалавека, які часова кіруе дзяржавай? Мяне прасілі Ньютана зняць. Але Ньютан толькі за мной з кабінета выйшаў. А гэты партрэт там не вісеў, пакуль я працавала".

Прыкладна ў 15:30 да настаўнікаў на вуліцу Савецкую прыехалі вадамёты і аўтазакі. Прычым столькі, што хопіць запакаваць усіх, хто там знаходзіцца. Людзі сустрэлі іх крыкамі "Хопіць нас пужаць".

Вось стрым Еўрарадыё з месца падзеяў:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі