Народнае інтэрв’ю: задай пытанне гурту Re1ikt!

Гурт Re1ikt падрыхтаваў экскурсію-перфоманс па гарадах і месцах, дзе музыкам давялося жыць, запісваць альбомы і выступаць. На думку каманды, людзі маюць вельмі цьмянае ўяўленне пра сапраўднае жыццё рокераў. Усе думаюць, што яно “вельмі звычайнае, роўнае і без падзеяў: адыграў канцэрт, парэпетаваў, запісаў дыск, прэзентаваў, і ўсё па коле. А гэта зусім не так!”

4 траўня Re1ikt запрашае на сольны канцэрт-экскурсію ў галерэі Newday. Але навошта чакаць, калі ўжо цяпер можна запытацца пра іх складаны рокавы лёс на сайце Еўрарадыё! Пакідайце свае пытанні да гурта Re1ikt у каментарыях да гэтай навіны і ў нашых сацыяльных сетках.

Каб адказаць на пытанні, 2 траўня ў 13:00 музыкі Re1ikt прыйдуць у студыю Еўрарадыё. У гэты ж час стане даступным фрагмент відэа з настальгічнай экскурсіі рэліктаў.

Музыкі пачнуць адказваць, а мы будзем весці трансляцыю народнага інтэрв’ю на сайце euroradio.fm.

Аўтар самага цікавага пытання атрымае два квіткі на канцэрт-экскурсію Re1ikt у галерэі Newday.

Дзякуй за вашы пытанні! Відэа і адказы Re1ikt тут .

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі