Вы тут

"Нармандская чацвёрка" дамовілася працягнуць мінскія пагадненні на год

Лідары "нармандскай чацвёркі" Ангела Меркель, Франсуа Аланд, Пётр Парашэнка і Уладзімір Пуцін 30 снежня правялі тэлефонныя перамовы. Яны дамовіліся працягнуць дзеянне мінскіх пагадненняў на 2016 год. Пра гэта паведамляе РБК са спасылкай на Крэмль.

Заяву Крамля пацвердзіла і прэс-служба прэзідэнта Францыі. Елісейскі палац заявіў пра важнасць рэалізацыі пагадненняў, падпісаных у Мінску.

Як паведамляе прэс-служба Пятра Парашэнкі, украінскі прэзідэнт настойваў на адмене выбараў, прызначаных ўладамі так званых Данецкай і Луганскай народных рэспублік. Таксама ён прапанаваў разгарнуць на тэрыторыі акупаваных раёнаў Данбаса спецыяльную місію Еўрасаюза па захаванні міру ў рамках Агульнай палітыкі бяспекі і абароны ЕС.

Фота: bykvu.com