Нападаючы БАТЭ і зборнай Віталь Булыга не будзе гуляць да канца сезона

29-гадовы нападаючы барысаўскага БАТЭ і зборнай Беларусі Віталь Булыга выбыў са строю да канца сезона. Ён прайшоў абследаванне ў Нямеччыне, падчас якога было выяўлена пашкоджанне пярэдняй крыжападобнай звязкі. Цяпер Булыгу чакае аперацыя.  БелаПАН нагадвае, што нападаючы перайшоў у БАТЭ з уладзівастоцкага "Луча" ў сакавіку гэтага года, заключыўшы гадавы кантракт. У 9 матчах чэмпіянату Беларусі ён забіў 1 мяч.