Намесніка дырэктара кадэцкай вучэльні ў Слуцку асудзілі на тры гады

Намесніка дырэктара кадэцкай вучэльні ў Слуцку асудзілі на тры гады

18 красавіка ў судзе Слуцкага раёна абвясцілі прысуд па справе Анатоля Булгака — былога намесніка дырэктара Мінскай абласной кадэцкай вучэльні. Яго асудзілі на тры гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму без канфіскацыі маёмасці, піша kurjer.info. Мужчыну ўзялі пад варту адразу ў зале суда.

Адвакат Булгака лічыць прысуд несправядлівым. Хаця артыкул, па якім судзілі яго падабароннага, прадугледжваў тры гады пазбаўлення волі як мінімальнае пакаранне, аднак для пенсіянераў былі магчымыя паслабленні або адтэрміноўка прысуду. 

Прысуд не набыў законную моц і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку на працягу 10 сутак.

Анатоль Булгак працаваў у кадэцкай вучэльні з 2010-га па 2018 год. 67-гадовага вайсковага пенсіянера прызналі вінаватым у перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў. Паводле абвінавачання, Булгак неаднойчы ўжываў сілу супарць кадэтаў, а таксама зневажаў іх іншымі спосабамі — пісаў асадкай на лобе, калоў іголкай у ягадзіцы ды інш.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі