НАК дапаможа “Крумкачам” давесці да ладу футбольны стадыён

НАК дапаможа “Крумкачам” давесці да ладу футбольны  стадыён

Памочнік прэзідэнта ў пытанняў спорту і турызму Максім Рыжанкоў паведаміў, што Нацыянальны алімпійскі камітэт за свае сродкі хоча давесці да ладу хатні стадыён каманды “Крумкачы”, каб пляцоўка адпавядала патрабаванням вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе.

Пра гэта спартовы функцыянер выказаўся ў каментарах у Твітэры. “Цяпер вызначаем неабходныя меры па дааснашчэнні стадыёна згодна з рэгламентам. Натуральна, за наш кошт”, — напісаў Рыжанкоў.

Футбольны клуб “Крумкачы” па выніках мінулага сезона заваяваў права гуляць у вышэйшай лізе, у якую перайшоў з першай лігі. Пры гэтым клуб павінен вырашыць многія фінансавыя і арганізацыйныя праблемы, каб прайсці ліцэнзаванне. Сярод такіх праблемаў — неадпаведнасць патрабаванням элітнага дывізіёна хатняга стадыёна “Крумчакоў” САК “Алімпійскі” ў Мінску.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі