Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў масавым старце на Кубку свету

Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў масавым старце на Кубку свету

Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла 6-е месца ў масавым старце на 5-м этапе Кубка свету, які праходзіць у нямецкім Рупольдынгу. На чатырох агнявых рубяжах яна дапусціла толькі адзін промах. Дыстанцыю 12,5 км Скардзіна прайшла за 41 хвіліну 53,2 секунды.

Выйграла гонку чэшка Габрыэла Саўкалава — 41 хвіліна 13,2 секунды, без промахаў. На другім месцы — Францыска Хільдэбранд з Нямеччыны (+13,9; 1 промах), на трэцім — немка Лаура Дальмаер (+24,4, 2 промахі).

Яшчэ адна беларуска Дар'я Юркевіч заняла 26-е месца, яна прайшла дыстанцыю за 45 хвілін 7,7 секунды, а на агнявых рубяжах дапусціла 4 промахі.

Сёння ў Рупольдынгу пройдзе масавы старт у мужчын, пачатак у 18.10 паводле беларускага часу. Сярод 30 удзельнікаў не будзе беларускіх спартсменаў. У нядзелю пройдзе жаночая эстафета, якая завершыць пяты этап Кубка свету.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі