Вы тут

Надзея Скардзіна апублікавала фота з мужам і сынам

Шчаслівыя бацькі з першынцам / instagram.com/skardinon

Надзея Скардзіна апублікавала ў Instagram фота з мужам і сынам. "Толькі выйшлі з радзільні, а ўжо месяц прайшоў)... Шчаслівыя, але вельмі разгубленыя", — піша ў каментары да здымка біятланістка, алімпійская чэмпіёнка, якая скончыла прафесійную кар'еру летась.

Сёлета Надзея Скардзіна ўзяла шлюб з швейцарскім біятланістам Марцінам Ягерам. Яна нарадзіла сына 10 лістапада ў 5-м раддоме беларускай сталіцы. Хлопчыка назвалі Даніілам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.