Надзеі Саўчанка, якая асуджаная ў Расіі, не налічвалі заробак за... прагулы

Надзеі Саўчанка, якая асуджаная ў Расіі, не налічвалі заробак за... прагулы

Украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка, якая асуджаная ў Расіі на 22 гады пазбаўлення волі, не налічвалі заробак за... прагулы. Дэпутат Вярхоўнай Рады не магла бываць на працы, паколькі з лета 2014-га знаходзіцца ў зняволенні ў Расійскай Федэрацыі. Нягледзячы на гэта, у парламенце падлічылі, што ніводнага працоўнага дня ў Саўчанкі няма. Таму яна засталася без заробку, інфармуюць "Украінскія навіны", якія спасылаюцца на адказ з апарату Рады. Там не ведаюць, ці ёсць механізм атрымання зарплаты сваякамі ці іншымі ўпаўнаважанымі асобамі дэпутата.

Надзея Саўчанка была асуджаная расійскім судом, нібыта, за дачыненне да гібелі расійскіх журналістаў пад Луганскам. Яна сваю віну адмаўляе. Да таго ж, на час іх гібелі ўкраінка ўжо трапіла ў палон баевікоў з так званай "ЛНР" (пасля яе вывезлі ў Расію і перадалі расійскім спецслужбам). У кастрычніку 2014 года Саўчанка была абраная ў Вярхоўную Раду Украіны, яна ўваходзіць у фракцыю "Бацькаўшчына".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі