Нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакосе нізінных балот — на Бярозаўшчыне

Першы Нацыянальны чэмпіянат па ручным сенакосе нізінных балот адбываецца 16 жніўня ў Бярозаўскім раёне. У барацьбе на тэрыторыі заказніка "Спораўскі" мераюцца сіламі шэсць камандаў, у кожнай па двв чалавекі — гэта работнікі заказнікаў, сельгаспрадпрыемстваў, выратавальнікі МНС, паведамляе БелаПАН. Нягледзячы на то што чэмпіянат заяўлены як нацыянальны, усе каманды — з Брэсцкай вобласці.

У праграме чэмпіянату дзве дысцыпліны — касьба на хуткасць і якасць на паласе даўжынёй 100 метраў і шырынёй 3 метры, а таксама на паласе даўжынёй 50 метраў і шырынёй 1,5 метра. Пераможцы і прызёры будуць вызначацца ў камандным і асабістым заліках.

Найлепшая каманда ў верасні прыме ўдзел у III чэмпіянаце Еўропы і VI адкрытым чэмпіянаце Польшчы па ручным сенакосе ў Бебжанскім нацыянальным парку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі