Нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя распачне працу ў траўні
У траўні распачне працу нацыянальная антыдопінгавая лабараторыя пачне працу. Яна будзе размяшчацца ў пасёлку Бараўляны пад Мінскам, на тэрыторыі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Пра гэта паведаміў БелаПАН са спасылкай на міністра спорту і турызму Аляксандра Грыгарава. Грыгараў падкрэсліў, што ні адзін беларускі спартовец — удзельнік Алімпійскіх гульняў у Кітаі не сядзе ў самалёт на Пекін, пакуль не пройдзе пільны допінг-кантроль.
Першым часам лабараторыя будзе працаваць для "ўнутранага карыстання", затым пачнецца працэдура яе міжнароднай акрэдытацыі. Поўны курс падрыхтоўкі прайшоў пакуль адзін спецыяліст, "на падыходзе" другі. Усяго ў штаце 16 чалавек. Падрыхтоўку іх мяркуецца весці не толькі ў Маскве, але і ў Кёльне. У цэлым стварэнне лабараторыі абыйдзецца ў 9,9 млн. долараў ЗША.