Вы тут

Начальніка Столінскага РАУС, якога злавілі п’яным за рулём, звольнілі з міліцыі

Вячаслаў Філіпчык. Фота: media-polesye.by

Начальніка Столінскага РАУС падпалкоўніка Вячаслава Філіпчыка, якога злавілі п’яным за рулём, звольнілі з органаў унутраных спраў. Пра гэта БЕЛТА паведаміў афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка. Паводле яго слоў, такое рашэнне было прынятае па выніках праверкі, якую праводзіла Галоўнае ўпраўленне ўласнай бяспекі. Таксама ўжо былога начальніка столінскай міліцыі аштрафавалі за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення на 1150 рублёў і на тры гады пазбавілі права на кіраванне транспартнымі сродкамі.

Філіпчыка затрымалі 22 красавіка. Яго спыніла рэйдавая група МУС ў вёсцы Галева на Піншчыне. У той момант падпалкоўнік міліцыі быў у адпачынку.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі

Фота: ФК "Дынама" (Брэст)