Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 11,5%

Нацбанк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання да 11,5%

Нацыянальны банк Беларусі зніжае стаўку рэфінансавання з 12% да 11,5% гадавых. Стаўкі па пастаянна даступных і двухбаковых аперацыях падтрымкі ліквіднасці банкаў зніжаюцца з 14% да 13% гадавых. Новаўвядзенне было анансавана яшчэ ў жніўні, яно пачало дзейнічаць з 13 верасня. Адпаведнае рашэнне прыняло праўленне Нацбанка.

Гэтае рашэнне тлумачыцца тым, што ў нашай краіне працягвае зніжацца фактычная інфляцыя. У сярэднетэрміновай перспектыве не відаць падстаў для росту цэн. Адзначаецца паляпшэнне сальда знешняга гандлю, збалансаванасць плацёжнага балансу, стабільны абменны курс беларускага рубля. Па выніках бягучага года рост спажывецкіх коштаў не перавысіць 7%, адзначае прэс-служба Нацбанка.

Сёлета стаўка рэфінансавання зніжалася ўжо шэсць разоў — 18 студзеня яе знізілі з 18% да 17%, 15 лютага — да 16%, 15 сакавіка — да 15% гадавых, 19 красавіка — да 14%, 14 чэрвеня — да 13%, 19 ліпеня — да 12%.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі