На закрытым судзе магілёўца асудзілі за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў

На закрытым судзе магілёўца асудзілі за падрыхтоўку да масавых беспарадкаў

У судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва завяршыўся працэс па крымінальнай справе Аляксея Мельнікава. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

Як піша TUT.by, Мельнікава прызналі вінаватым у падрыхтоўцы да масавых беспарадкаў, а таксама ў незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй і гаручымі выбуховымі рэчывамі. Яму прысудзілі 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у 1450 рублёў (50 базавых). У якіх менавіта дзеяннях Мельнікава прызналі вінаватым, з прысуду незразумела. 

Вядома, што вінавацілі хлопца ў тым, што пры затрыманні 9 жніўня ў яго знайшлі петарды, тры самаробныя запальныя прыстасаванні і нож. Паводле матэрыялаў справы, з гэтымі прадметамі ён ехаў з Магілёва ў Мінск, "каб паўдзельнічаць у масавых беспарадках".

Дома ў магілёўца, як паведамляла следства, знайшлі самаробную гладкастволльную агнястрэльную зброю. Таксама гаварылася, што Мельнікаў зрабіў пяць самаробных запальных прыстасаванняў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі