На захадзе ЗША спёка б’е сусветныя рэкорды — +47 градусаў

Чакаецца, што спёка будзе трымацца да канца выходных. У гарадах адчыняюцца гэтак званыя “ахаладжальныя цэнтры”, абсталяваныя кандыцыянерамі. Улады апасаюцца, што спёка справакуе затрымкі ў авіязносінах.  



Большасць самалётаў можа лятаць пры тэмпературы да 52 градусаў, але тэмпература вышэй за 47 градусаў стварае неспрыяльныя ўмовы для ўзлёту, перадае ВВС.





Памежная служба ЗША накіравала дадатковыя сілы да мексіканскай мяжы для дапамогі нелегальным мігрантам — спёка пагражае іх жыццю і здароўю. На мінулым тыдні ў Арызоне знайшлі целы семярых загінулых мігрантаў, хоць спёка была не гэтулькі моцнай.