На выставе ў Маскве фатаграфіі беларуса Васюковіча аблілі фарбай (відэа)

Скандалам была адзначаная выстава здымкаў беларускага фатографа Аляксандра Васюковіча ў Маскве. У Сахараўскім цэнтры выстаўленыя яго фатаздымкі з праекта "Фота на памяць", які заняў першае месца ў намінацыі "Канфлікт". Васюковіч паказаў публіцы фатаграфіі, зробленыя ў зоне Антытэрарыстычнай аперацыі ва Украіне.

Як паведамляе ren.tv, у будынак 28 верасня ўварваліся невядомыя людзі, якія аблілі некалькі фатаздымказ фарбай з балончыкаў. Нападнікі паспрабавалі ўцячы, адміністратары выставы выклікалі паліцыю.

Дарэчы, на 28 верасня быў прызначаны выступ Васюковіча ў Сахараўскім цэнтры.