На выходныя на Паўднёвым Захадзе Мінска змяніліся маршруты тралейбусаў

У сувязі з мантажом кантактнай сеткі ў мінскім мікрараёне Паўднёвы Захад у выхадныя дні змяняюцца маршруты руху тралейбусаў. Пра гэта паведамілі БелаПАН у дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь". Мантажныя работы будуць праводзіцца 29 і 30 лістапада ў раёне перакрыжаванняў праспектаў Дзяржынскага і Любімава і праспекта Газеты "Правда" і вуліцы Голубева. У сувязі з гэтым рух тралейбусаў №№ 31, 40 у абодвух напрамках арганізуецца па вуліцы Голубева, праспекце Газеты "Звязда", вуліцы Алібегава, праспекце Дзяржынскага.

Тралейбусы №№ 36Д, 53 з боку дыспетчарскай станцыі "Малінаўка-4" будуць рухацца па вуліцах Рафіева, Алібегава, праспекце Дзяржынскага, у напрамку "Дыспетчарская станцыя "Малінаўка-4" — па праспекце Дзяржынскага, вуліцы Алібегава, праспекце Газеты "Звязда", праспекце Любімава, вуліцы Рафіева.

Тралейбусныя маршруты №№ 18, 45, 64, 65 — закрываюцца.

З мэтай кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуюцца часовыя аўтобусныя маршруты № 18-Т "Дыспетчарская станцыя "Малінаўка-4" — станцыя метро "Пушкінская", № 64-Т "ДС "Малінаўка-4" — станцыя метро "Інстытут культуры" і № 65-Т — "ДС "Малінаўка-4" — Дружная" па трасах руху адпаведных тралейбусных маршрутаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі