На выданне кнігі “Асцярожна, Марцаў!”сабралі 158 мільёнаў рублёў

На выданне кнігі “Асцярожна, Марцаў!” сабралі 158 мільёнаў рублёў. Гэта стала магчымым дзякуючы сістэме краўдфандзінгу — зрабіць ахвяраванне можна было на сайце ulej.by, прычым спонсары адразу рабіліся падпісчыкамі на новую кнігу.

Па словах галоўнага рэдактара інтэрнэт-выдання kyky.org Сашы Раманавай, якая і з’яўляецца аўтарам кнігі, такая схема збору ахвяраванняў матывуе, бо “ты ў літаральным сэнсе бачых вочы свайго будучага чытача”. Сабраных на дадзены момант грошай хопіць на выданне 350 асобнікаў кніг, хоць друкаваць плануюць болей.

Аформіць падпіску на адну кнігу можна за 250 тысяч рублёў. Ахвяравальнікам абяцаюць перадаць гатовыя кнігі да канца гэтага года.

Кніга прысвечаная жыццю і лёсу Пятра Марцава — беларускага бізнесмена і выдаўца, заснавальніка газет “БДГ” і “Імя”, які заўчасна пайшоў з жыцця ў 2014 годзе.