На выбарах у Масгардуму апазіцыя набірае амаль палову месцаў

Reuters
Reuters

Пасля апрацоўкі 99,47% галасоў 20 з 45 месцаў у Масгардумы атрымліваюць кандыдаты, вылучаныя апазіцыйнымі парламенцкімі партыямі, перадае "Новая газета" са спасылкай на гарадскі выбаркам.

Так, прадстаўнікі КПРФ атрымліваюць 13 месцаў. Многіх з іх падтрымліваў праект Аляксея Навальнага «Умное галасаванне». У прыватнасці, камуніст Сяргей Савасцьянаў перамагае ў акрузе №15, дзе таксама абіраўся лідэр маскоўскага аддзялення «Адзінай Расеі» Андрэй Мяцельскі.

Ад «Яблыка» у Масгардуму прайшлі Яўген Бунімовіч, Максім Круглоў, Сяргей Мітрохін, а таксама падтрыманая партыяй Дар'я Бяседзіна. Тры месцы ў гарадской думе атрымалі таксама прадстаўнікі «Справядлівай Расеі».

Астатнія 25 месцаў у самавылучэнцаў. Так, пераабрацца атрымоўваецца старшыні Масгардумы Аляксею Шапашнікава. Па папярэдніх дадзеных, яўка склала 21,04%.

Выбары ў Масгардуму праходзілі на фоне масавых пратэстаў у Маскве супраць нядопуску да выбараў незалежных кандыдатаў. Апазіцыйныя мітынгі збіралі дзясяткі тысяч удзельнікаў. Падчас двух буйных няўзгодненых акцый, якія прайшлі 27 ліпеня і 3 жніўня, было затрымана больш за 3 тысячы чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі