На вуліцы ў Ашмянах жанчыну аблілі дызельным палівам

На вуліцы ў Ашмянах жанчыну аблілі дызельным палівам

На вуліцы ў Ашмянах 47-гадовую жанчыну аблілі дызельным палівам. Здарэнне адбылося напярэдадні Новага года. Як інфармуе афіцыйны прадстаўнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Яраслаў Васілеўскі, да жанчыны падбег невядомы мужчына, абліў яе з невялікай ёмістасці, пасля чаго ўцёк.

Пацярпелая адразу звярнулася ў міліцыю (у яе была сапсаваная куртка). Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Хуліганства”, ідзе пошук зламысніка. Цікава, што жанчына працуе аператарам на аўтазаправачнай станцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі