На волю выйшаў беларускі палітвязень Арцём Хвашчэўскі

На волю выйшаў беларускі палітвязень Арцём Хвашчэўскі

На волю выйшаў беларускі палітвязень Арцём Хвашчэўскі. Як паведамляе тэлеграм-канал @viasna96, ён быў затрыманы ў жніўні 2020-га за ўдзел у пратэстах і сёлета асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму за "групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (суддзя — Юлія Блізнюк, дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык). І ўжо адбыў тэрмін пакарання.

Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў ён жыў у Польшчы. Шмат гадоў у Беларусі гуляў у аматарскім футбольным клубе "Мінск Космас", а пасля пераезду — у польскай Лізе Б-класа. Ён вучыўся ў Польшчы і адначасова працаваў трэнерам у моладзевым футбольным клубе.

На волю выйшаў беларускі палітвязень Арцём Хвашчэўскі
Арцём Хвашчэўскі ў зале суда ў студзені 2021-га / БелаПАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі