На Вікторыю Кульшу перад высылкай пачалі справу за дэзарганізацыю працы калоніі

Вікторыя Кульша

Вікторыя Кульша / Вольга Класкоўская, "Новы час"

На палітзняволеную Вікторыю Кульшу перад вызваленнем пачалі новую крымінальную справу. Яе вінавацілі паводле артыкула аб дэзарганізацыі працы калоніі (артыкул 410 КК), піша праваабарончы цэнтр "Вясна".

Для Вікторыі гэта была ўжо шостая крымінальная справа, адзначаюць праваабаронцы. А ўвогуле гэта быў першы выпадак справы па такім артыкуле супраць палітзняволеных.

Першы раз Вікторыю асудзілі летам 2021 года — паводле "народнага" артыкула аб грубым парушэнні парадку (арт. 342 КК). Ёй прысудзілі два з паловай гады калоніі. Аднак пасля гэтага яе ў калоніі яшчэ чатыры разы судзілі, абвінавачваючы ў непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі, і дадавалі яшчэ па годзе.

У снежні 2025-га Вікторыю Кульшу разам з групай іншых палітвязняў вызвалілі і выслалі з Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.