На Віцебшчыне праходзіць першы ў Беларусі турнір па пляжным футболе

Першы ў Беларусі турнір па пляжным футболе распачаўся сёння на двух пляцоўках — у Полацку і вёсцы Амбрасовічы Шумілінскага раёна.
Спаборніцтвы, арганізаваныя "Беларускай федэрацыяй футбола", працягнуцца два дні. У турніры ўдзельнічаюць 8 каманд, адабраных у выніку рэгіянальных спаборніцтваў: тры з Мінска, а таксама па адной з Мінскай вобласці, Полацка, Віцебска, Магілёва і Брэста.

Паўфінальныя гульні, матч за трэцяе месца, фінал і ўзнагароджанне пераможцаў адбудуцца 16 верасня ў Полацку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі