На вайне ва Украіне забілі "тулунскага маньяка", асуджанага ў РФ на 24 гады

Павел Шувалаў

Павел Шувалаў / Baikal24.ru

На вайне ва Украіне забілі Паўла Шувалава, "тулунскага маньяка" (жыхара Тулуна ў Іркуцкай вобласці), асуджанага ў РФ на 24 гады зняволення за згвалтаванні і забойствы. У яго крымінальнай справе 116 тамоў. 

Бульдазерыста Шувалава затрымалі ў 2019-м. Мяркуецца, што злачынствы ён здзяйсняў з 2000-га (а была версія, што з пачатку 1990-х). Аднак даказаць удалося датычнасць мужчыны толькі да двух згвалтаванняў і двух забойстваў. Прысуд быў агучаны восенню 2021-га, Паўла Шувалава адправілі ў калонію строгага рэжыму. Аднак вясной 2023-га яго завербавалі ў адну з расійскіх вайсковых кампаній для ўдзелу ў вайне ва Украіне. У канцы траўня пад Луганскам яго ліквідавалі ўкраінскія вайскоўцы. Цела "тулунскага маньяка" расіянам забраць не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі