На вакзале ў Баранавічах нехта забыўся партыю абутку на 70 мільёнаў рублёў

6 вялізных торбаў без усялякага нагляду пакінуў нехта на пероне цэнтральнага вакзала Баранавічаў. На іх звярнулі ўвагу не толькі пасажыры, але і супрацоўнікі міліцыі.
Агледзеўшы багаж, міліцыянты пераканаліся, што торбы напханыя новым абуткам польскай вытворчасці, усяго 179 пар на 70 мільёнаў рублёў.

Уладальнік так і не аб’явіўся. Тавар перадалі падаткавікам. Хутчэй за ўсё, абутак прададуць у крамах горада, а грошы пойдуць у бюджэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі