На ўскраіне Краматорска адбыўся бой, адзін баевік паранены
Украінскія падраздзяленні 17 красавіка атакавалі блокпост сепаратыстаў у раёне вёскі Сямёнаўка на ўездзе ў горад з боку Днепрапятроўска.
Пра гэта паведамляе РІА "Новости". У выніку перастрэлкі быў паранены адзін з сепаратыстаў у камуфляжнай форме, на "хуткай" яго адвезлі ў гарадскую лякарню. Пасля гэтага страляніна спынілася. Украінскія СМІ пра гэта не паведамляюць.
Нагадаем, у чацвер у Краматорску праходзіў мітынг прыхільнікаў захавання адзінай Украіны. Іх было каля тысячы чалавек. Як паведамляе censor.net.ua, на ўдзельнікаў мітынгу напалі "каля 100 бандытаў" (баевікоў-сепаратыстаў і іх прыхільнікаў). Іх спыніла міліцыя.
Фота — ria.ru