На ўсходзе Украіны працягваюцца баі: складаная сітуацыя пад Дэбальцавам

Найбольш напружаная сітуацыя каля Дэбальцава, паведамляе УНІАН са спасылкай на прэс-цэнтр АТА. Таксама баевікі неаднаразова абстрэльвалі блок-пасты вайскоўцаў у Малаарлоўцы, Папаснай, на кургане Вострая Магіла, штурмавалі Нікішына.

У раёне Марыупаля сілы АТА цалкам кантралююць сітуацыю. Таксама пад кантролем украінскіх вайскоўцаў захоўваецца Данецкі аэрапорт.

У выніку баёў разбураецца інфраструктура рэгіёну. Пасля мінамётнага абстрэлу населенага пункту Шчасце разбураная гарадская лякарня і некалькі цывільных збудаванняў, загінула 1 жанчына і параненыя 16 мясцовых жыхароў, трое з іх — у цяжкім стане.

Фота: REUTERS

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі