Вы тут

На Ulej.by збіраюць грошы на гінекалагічнае крэсла для жанчын з інваліднасцю

pravo.by

У Беларусі гінекалагічны агляд жанчын з інваліднасцю ператвараецца ў выпрабаванне. Праходжанне працэдуры немагчымае без дапамогі іншых людзей.

Рашэнне гэтай праблемы — усталяванне сучасных гінекалагічных крэслаў, якія адпавядаюць патрэбам жанчын з інваліднасцю. У траўні 2019 года такое крэсла з'явілася ў Мінскім абласным радзільным доме. Грашыма дапамаглі бізнесы — падпісанты Глабальнай дамовы ў Беларусі, офісам якога з'яўляецца Мясцовы фонд "Добра".

Але для здароўя тысяч жанчын з інваліднасцю Беларусі гэтага мала. Спецыяльныя крэслы павінныя быць усталяваныя хаця б у кожным абласным цэнтры. Каб сабраць на іх грошы, арганізатары праекта "Бязмезжная" запусцілі краўдфандынгавую кампанію на Ulej.by. Падрабязнасці тут