На украінскім тэлебачанні паказалі навагодні зварот лідараў “ЛНР” і “ДНР”
![На украінскім тэлебачанні паказалі навагодні зварот лідараў “ЛНР” і “ДНР”](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kvartal.png.webp?itok=JzfKyprj)
Украінскі тэлеканал “1+1” у гумарыстычнай праграме “Вечаровы квартал” паказаў, як маглі выглядаць навагоднія звароты лідараў “ЛНР” і “ДНР” да суграмадзян. Героі роліка паказваюць, як вядомыя дзеячы Захарчанка і Платніцкі запісваюць навагодняе віншаванне ў самы разгар свята — 3 студзеня. Натуральна, што абодва ў неадэкватным стане.
Таксама вядоўцы праграмы пажартавалі наконт беларускага кіраўніка: “Калі паглядзець усе выступы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ў хуткай перамотцы, то можна ўбачыць, як на каленцы расце Коленька”.