На ўкраінска-расійскай мяжы мужчына падарваў сябе выбухоўкай

Мужчына загінуў, двое ўкраінскіх памежнікаў шпіталізаваныя ў цяжкім стане.



Як паведамляе Памежная служба Украіны, на мяжы правяралі аўтобус з нумарамі Малдовы. Акрамя чатырох грамадзян гэтай краіны, украінскія памежнікі знайшлі невядомага мужчыну, які хаваўся ў салоне.



Падчас высвятлення асобы затрыманага той паказаў расійскі пашпарт, які яму не належыў. У памяшканні пашпартнага кантроля мужчына падарваў сябе невядомым выбуховым прыстасаваннем. Праводзіцца расследаванне здарэння.



Фота — dpsu.gov.ua
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі