На ўкраінска-расійскай мяжы можа з'явіцца "сцяна Каламыйскага" (фота)

Ён прапанаваў прэзідэнту Украіны і вярхоўнаму галоўнакамандуючаму Пятру Парашэнку неадкладна пачаць будаваць умацаваную сцяну ўздоўж мяжы з Расіяй на тэрыторыі Данецкай, Луганскай і Харкаўскай абласцей. Як інфармуе сайт censor.net.ua, інжынерны праект і тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне Днепрапятроўская абласная дзяржадміністрацыя перадала ўчора на зацверджанне ў Адміністрацыю прэзідэнта. Па словах алігарха Каламыйскага, "мірную Фінляндыю ад Сталіна выратавала "лінія Манергейма". Ён лічыць, што такую лінію трэба пабудаваць і Украіне, "каб абараніць сябе ад Пуціна". Ігар Каламыйскі нагадаў і пра прыклад Ізраіля: "Сцяна на мяжы Ізраіля дазваляе эфектыўна адбіваць атакі тэрарыстаў".



Праект прадугледжвае ўсталяванне на працягу 5-6 месяцаў суцэльнага металічнага плота з вельмі трывалай сталі з калючым дротам. Падыходы да агароджы павінныя перакрывацца равамі і калючым дротам як з расійскага, так і з украінскага боку, каб выключыць доступ і людзей, і жывёлаў. Шырыня і глыбіня равоў павіння забяспечыць іх недаступнасць для аўтатранспарту і бронетэхнікі.



Прастору паміж равамі і плотам замінуюць, а па металічным плоце пусцяць электрычны ток. За "сцяной Каламыйскага" мусяць сачыць спецыяльныя групы ўкраінскіх войскаў, памежнікі і Нацгвардыя.



Мяркуецца, што дзякуючы сцяне на мяжы ўдасца спыніць перакідку з Расіі ва Украіну баевікоў, тэхнікі, зброі і боепрыпасаў.



Як стала вядома, прафінансаваць праект гатовы дабрачынны фонд "Дняпро-1".

Пакуль украінскія памежнікі такім чынам ахоўваюць вялізную мяжу з Расіяй. Фота — Reuters

Праект "сцяны Каламыйскага"

На здымку AFP зверху — сцяна на мяжы Ізраіля


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі