Вы тут

На "Творчай кухні" з паэткай і перакладчыцай Марыяй Мартысевіч

Марыя Мартысевіч на "Творчай кухні"

На нашай “Творчай кухні” сёння — паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч. Яна пачытае вершы з кнігі “Сарматыя”, за якую ў 2019 годзе атрымала прэмію Наталлі Арсеннневай і прэмію “Кніга года”, і раскажа пераклады на беларускую мову з чэшскай і польскай, якія сёлета рыхтуе да друку.

Глядзіце эфір у сацсетках Еўрарадыё і Беларускага ПЭНа. 

“Творчая кухня” — сумесны праект Euroradio і Беларускага ПЭН-цэнтра. Гэта праграма, дзе сябры ПЭНа дзеляцца сваёй творчасцю онлайн: чытаюць вершы, прозу і пераклады, спяваюць, распавядаюць пра сваё жыццё падчас пандэміі і пра літаратурна-мастацкі працэс. І, натуральна, адказваюць на пытанні гледачоў.

Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.