На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі

На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі

Раніцай 14 лістапада на трасе Орша — Магілёў здарыліся шматлікія ДТЗ. На відэароліках, якія з'явілася у vk.com/mogilev_auto_club, можна пабачыць, што ў кюветах апынуліся аўтобус (пасажыры нібыта не пацярпелі) і фура. Сведкі кажуць і пра легкавікі. Прычына здарэнняў — складаныя ўмовы надвор'я — мокры снег і дождж. Сведкі сцвярджаюць, што ў большасці з транспартных сродкаў, якія трапілі ў ДТЗ — летняя гума.

Падобныя здарэнні адбыліся раніцай у сераду і ў іншых рэгіёнах краіны. У Смаргонскім раёне ў кювеце апынулася маршрутка, у бальніцу трапілі двое мужчын.

На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі
Фота: скрыншот з відэа vk.com/mogilev_auto_club
На трасе Орша — Магілёў у кюветах аўтобус, фура, легкавікі
Фота: скрыншот з відэа vk.com/mogilev_auto_club

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі